ТЫГРА́Н II Вялікі,
цар Арменіі [95—56 да н.э.]. У першыя гады праўлення далучыў да свайго царства Сафену, Антрапатэну, зах. частку Мідыі, пазней далучыў сірыйскія ўладанні Селеўкідаў з г. Антыёхія. Цары Албаніі Каўказскай і Іберыі прызналі сябе залежнымі ад Т. II. Парадніўся з Мітрыдатам VI Еўпатарам і заключыў з ім ваен. і паліт. саюз. Пры Т. II Арменія стала самай вял. дзяржавай эліністычнага Усходу. Як саюзнік Мітрыдата VI ваяваў з Рымам. У 91 да н.э. войскі Т. былі разбіты каля Кападокіі Л.К.Сулай, у 69 да н.э. каля Тыгранакерта — Л.Л.Лукулам. У 66 да н.э. Т. II капітуляваў і прызнаў сябе залежным ад Рыма. Яго ўладанні былі абмежаваны тэр. царства Арменіі Вялікай.
А.Г.Зельскі.
т. 16, с. 71
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)